Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шушкевіч: “Разбурэньне Бэрлінскага муру — знакавая падзея”


Станіслаў Шушкевіч
Станіслаў Шушкевіч

Сёньня споўнілася 20 гадоў падзеньня Бэрлінскага муру. З гэтай нагоды ў Нямеччыне і іншых дэмакратычных краінах сьвету адбываюцца ўрачыстыя імпрэзы. Як вы ўспрынялі разбурэньне Бэрлінскага муру? Ці спраўдзіліся спадзяваньні, выкліканыя гэтай падзеяй?

Станіслаў Шушкевіч у 1989 годзе быў народным дэпутатам СССР. Ён называе падзеньне Бэрлінскага муру знакавай падзеяй:

“Я быў у міжрэгіянальнай дэпутацкай групе. І мы за гэтым вельмі пільна сачылі. І цешыліся, што гэта адбываецца.

Але сказаць, што я нешта асабіста зрабіў для гэтага, не магу. Я проста цешыўся, што там не было так, як падчас вялікіх масавых выступленьняў у Рызе, Тбілісі, Вільні, дзе гінулі людзі. А ў Бэрліне было так многа людзей, і ўсё абышлося. І Гарбачову не даводзілася апраўдвацца на зьезьдзе народных дэпутатаў. І цяпер яго там усе хваляць.

А з пункту гледжаньня дзяржаўных інтарэсаў Савецкага Саюзу, то я думаю, што тут Гарбачоў прадзешавіў. І за тое яго там усе вельмі любяць”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG