Лінкі ўнівэрсальнага доступу

7 лістапада: гарадзенскі палімпсест


Гісторыкі сабраліся ў Горадні, каб распавесьці пра дзяржаўныя установы і палітычнае жыцьцё гораду, пачынаючы з ХV стагодзьдзя.

Міжнародная канфэрэнцыя “Гарадзенскі палімпсест 2009” наладжана супольна Рухам “За свабоду”, Інстытутам гістарычных дасьледаваньняў Беларусі Эўрапейскага гуманітарнага унівэрсытэту, Гарадзенскім абласным аб’яднаньнем маладых навукоўцаў “ВІТ”. Удзельнічаюць 27 дасьледчыкаў, іхнія тэксты выйшлі пад адной вокладкай у сэрыі “Гарадзенская бібліятэка”.

Алесь Смалянчук і Павал Мажэйка

Адкрыў мерапрыемства доктар гістарычных навук Алесь Смалянчук, а прадстаўнік Руху “За свабоду” Павал Мажэйка нагадаў, што яно —кульмінацыйная частка Дзён сьвятога Губэрта, якія адбываюцца гэтымі днямі з грамадзкай ініцыятывы. Першы раз канфэрэнцыя “Гарадзенскі палімпсест” адбылася летась, П.Мажэйка выказаў упэўненасьць, што ў наступныя гады яе ўдасца працягваць.

А.Смалянчук: “Першая канфэрэнцыя была трохі спантанная — як рэакцыя на адхіленьне двух гарадзенскіх гісторыкаў ад удзелу ў канфэрэнцыі ў Гарадзенскім унівэрсытэце, гэта была стыхійная акцыя пратэсту. А ў цяперашнім разе мы працавалі цягам году над двума навуковымі праектамі, адзін датычыць Горадні часоў Вялікага княства Літоўскага, другі — Горадні ХІХ-ХХ стагодзьдзяў і цяпер падводзім іх вынікі. Я спадзяюся, што будзе і трэцяя канфэрэнцыя, прысьвечаная невядомым старонкам гісторыі Горадні.
А цяпер мы былі сканцэнтраваныя на адной праблеме: дзяржаўныя установы і палітычнае жыцьцё, у нас добрыя спэцыялісты, якія, між іншым, прадстаўляцюць Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў Менску, Інстытут гісторыі акадэміі навук”.

удзельнікі канфэрэнцыі
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG