Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня дэбют Віктара Шалкевіча


Сёньня адбудзецца творчая сустрэча з бардам Віктарам Шалкевічам. Нагодай ёсьць кніжны дэбют мэтра беларускага шансона – “Блюз Вясна”.

“Блюз Вясна” — гэта вершы і песьні, што сталі хітамі. Па іх пазнаюць Віктара Шалкевіча. Ёсьць тут і “Смутны беларускі блюз”, і “Кароткая гісторыя Беларусі”, і “Жлобская нацыя”, і “За сто крокаў ад Вострае Брамы”.

Да кнігі прыкладзены дыск “Правінцыя”, на якім зьмешчаны 12 песень барда.

Сустрэча з Віктарам Шалкевічам праходзіць у рамках Дзён Губэрта ў Гародні.

Пачатак сустрэчы – 18.30 па адрасе Будзёнага 48а-44 (памяшканьне Таварыства Беларускай Школы), уваход вольны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG