Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мікалай Петрушэнка: Топ Свабоды, пятніца


Мікалай Петрушэнка
Мікалай Петрушэнка

Лепшыя матэрыялы пятніцы паводле вэрсіі грамадзкага рэдактара тыдня Мікалая Петрушэнкі.


Пятніца прайшла даволі спакойна. Адпаведны быў і этэр. Напрыклад, назаву добрай, ураўнаважанай аналітыкай праграму Віталя Цыганкова пра ўкраінскі візыт Лукашэнкі. Перш за ўсё яна падкупляе тым, што ў дыскусіі прысутнічаў маскоўскі палітоляг. Бо тыя сустрэчы ў Кіеве ды іншых гарадох – гульня супраць Расеі.

Другое месца – перадачы "Час, калі Расеі вельмі патрэбна было гэтае прызнаньне, ужо прайшоў".

На мой погляд, пераканаўча журналіст даводзіць – гэтым разам Лукашэнка сам сябе перайграў. Прызнаньне Асэтыі й Абхазіі мінула. Зараз размовы аб гэтым больш патрэбны Лукашэнку, як пляцоўка для ціску на Эўразьвяз.

Трэцяя месца – кароткаму, але такому яскраваму паведамленьню: “Баранавіцкія марлевыя павязкі ў 5 разоў даражэйшыя за імпартныя”.

Вось як ні круці, а грып у нашай дзяржаве не хвароба, а палітычная праблема. Толькі чамусьці ў журналістаў не хапіла цікавасьці зрабіць палітэканамічны аналіз гэтага факту. Кошт павязкі ў 1600 рублёў – гэта амаль у 5 разоў даражэй за імпартныя, Колькі з тых грошай па калькуляцыі пайшло на марлю, заработную плату, падаткі? Паведаміць аб гэтым ня позна і пазьней – тое вельмі паказальна.

Чацьвёртае месца аддаю паведамленьню “ВУП. Беларусь адстае ад большасьці посткамуністычных краінаў”.

Дыяграма на сайце пераканаўча сьведчыць, што наша жыцьцё пад кіраўніцтвам самі ведаеце каго, пайшло кату пад хвост. Мы адстаём па галоўнаму паказчыку, дрэнна працуем – абсталяваньне старое, тэхналёгій новых няма, безгаспадарчасьць.

Пятая пазыцыя: “Патрабаваў альтэрнатыўнай службы – атрымаў вялізны штраф”. Вельмі пераканаўчы прыклад таго, як дзяржава салдацкім ботам лезе ў душы вернікаў. Дзяржаве патрэбны грошы. А для гэтага ўсе сродкі падыходзяць...

На жаль, журналісты не нагадалі патрабаваньні Канстытуцыі – было б больш пераканаўча.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG