Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд Менскай вобласьці разгледзіць справу вялейскіх актывістаў


Крыж, устаноўлены на месцы расстрэлу Расьціслава Лапіцкага пад Вялейкаю сёлета ў верасьні.
Крыж, устаноўлены на месцы расстрэлу Расьціслава Лапіцкага пад Вялейкаю сёлета ў верасьні.

6 лістапада ў Менскім абласным судзе распачнецца разгляд скаргі траіх актывістаў дэмакратычнага руху зь Вялейкі на рашэньне раённага суду.

2 кастрычніка Вялейскі раённы суд пакараў Аляксандра Сюдака і Ўладзімера Малерчука штрафамі ў памеры 30 базавых велічыняў (1 мільён 50 тысяч рублёў) і Аляксандра Наркевіча штрафам у 20 базавых вельчыняў (750 тысяч рублёў). Іх зьвінавацілі ў правядзеньні несанкцыянаванага мітынгу падчас усталяваньня крыжоў на месцы расстрэлу актывіста беларускага антысавецкага супраціву Расьціслава Лапіцкага ў лесе каля вёскі Красны Беражок.

Аштрафаваныя дэмакратычныя актывісты заяўляюць, што вінавачаньне пра несанкцыянаваны мітынг ня мае пад сабой ніякіх абгрунтаваньняў. З гэтай прычыны яны зьвярнуліся ў суд вышэйшай інстанцыі.

Крыжы ў памяць Расьціслава Лапіцкага і ўсіх ахвяраў рэпрэсій вялейскія актывісты ўсталявалі 1 верасьня. 9 верасьня іх асьвяціў сьвятар праваслаўнай царквы, а на заўтра крыжы зьнішчылі прадстаўнікі мясцовай улады. З гэтай нагоды 15 верасьня Аляксандр Сюдак, Уладзімер Малярчук і Аляксандар Наркевіч зьвярнуліся з заявай у райадзьдзел міліцыі. Іх заява засталася без адказу, а праз тры дні, 19 верасьня, участковы міліцыянт Мікалай Мячкоў склаў на заяўнікаў адміністрацыйны пратакол пра несанкцыянаваны мітынг. Актывісты мяркуюць, што яны былі пакараныя з-за сваёй пісьмовай заявы ў міліцыю пра зьнішчэньне крыжоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG