Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вялейскі суд пакараў актывістаў штрафамі


Крыж, устаноўлены на месцы расстрэлу Расьціслава Лапіцкага пад Вялейкаю.
Крыж, устаноўлены на месцы расстрэлу Расьціслава Лапіцкага пад Вялейкаю.
У судзе Вялейскага раёну завершыўся суд над актывістамі дэмакратычнага руху: Аляксандрам Сюдаком, Уладзімерам Малерчуком і Аляксандрам Наркевічам. Іх зьвінавацілі ў правядзеньні несанкцыянаванага мітынгу падчас усталяваньня крыжоў на месцы расстрэлу актывіста беларускага антысавецкага супраціву Расьціслава Лапіцкага ў лесе каля вёскі Красны Беражок.

Вялейскія актывісты заяўляюць, што вінавачаньне пра несанкцыянаваны мітынг ня мае пад сабой ніякіх абгрунтаваньняў. Аднак судзьдзя Юры Абрамчык сёньня абвясьціў абвінаваўчае рашэньне усім траім актывістам. Гэткім чынам, Аляксей Сюдак і Уладзімер Малярчук пакараныя штрафам у памеры 30 базавых велічыняў (1 мільён 50 тысяч рублёў), Алесь Наркевіч — штрафам у 20 базавых вельчыняў (750 тысяч рублёў).

Як паведаміў Аляксей Сюдак, гэтае рашэньне яны будуць абскарджваць у судзе вышэйшай інстанцыі.

Крыжы ў памяць Расьціслава Лапіцкага і ўсіх ахвяраў рэпрэсій вялейскія актывісты ўсталявалі 1 верасьня. 9 верасьня іх асьвяціў сьвятар праваслаўнай царквы, а на заўтра крыжы зьнішчылі прадстаўнікі мясцовай улады. З гэтай нагоды 15 верасьня Аляксандр Сюдак, Уладзімер Малярчук і Аляксандар Наркевіч зьвярнуліся з заявай у райадзьдзел міліцыі. Іх заява засталася без адказу, а праз тры дні, 19 верасьня, участковы міліцыянт Мікалай Мячкоў склаў на заяўнікаў адміністрацыйны пратакол пра несанкцыянаваны мітынг. Актывісты мяркуюць, што яны былі пакараныя з-за сваёй пісьмовай заявы ў міліцыю пра зьнішчэньне крыжоў.

Яшчэ на гэтую тэму

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG