Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэрвэр даведкавай службы аптэк ня вытрымаў перагрузкі


Сэрвэр кругласутачнай інфармацыйна-даведачнай службы пра наяўнасьць лекавых прэпаратаў у аптэках Менску 169.med.by не працуе. Наведнікі чытаюць: “У сувязі зь няспраўнасьцю сэрвэру рэсурс часова недаступны. Просім прабачэньня”.


Як паведаміў сайт electroname.com, некалькі дзён таму з аналягічнымі праблемамі сутыкнуўся сайт, прысьвечаны сьвіному грыпу ў Беларусі. З-за панікі, чутак, а таксама маўчаньня афіцыйных асобаў людзі кінуліся па інфармацыю ў інтэрнэт. Сэрвэры ня ў стане апрацаваць такую колькасьць запытаў.

Глядзець камэнтары (1)

Гэтая дыскусія закрытая.
XS
SM
MD
LG