Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску абмежавана правядзеньне плянавых апэрацый


Абмежаваньне плянавых апэрацый зьвязанае з павелічэньнем захворваньняў на грып і вострыя рэсьпіраторна-вірусныя інфэкцыі, паведамілі агенцыі “Інтэрфакс” у Камітэце па ахове здароўя Менгарвыканкаму.

“Гэта часовы захад, і гаворка ідзе пра тое, што некаторыя плянавыя апэрацыі, кшталту па выдаленьні катаракты вока, будуць праведзеныя на тыдзень-два пазьней”. Усе тэрміновыя апэрацыі праводзяцца, падкрэсьлілі чыноўнікі.

Таксама ў сувязі з павелічэньнем колькасьці хворых на грып і ВРВІ існуе плян перапрафіляваньня аддзяленьняў шпіталёў. Прынята рашэньне не пускаць наведнікаў у шпіталі да стацыянарных хворых.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG