Лінкі ўнівэрсальнага доступу

РЭ занепакоеная новым сьмяротным прысудам у Беларусі


Андрэй Жук
Андрэй Жук

Сёньня прэсавая служба Рады Эўропы распаўсюдзіла заяву Самуэля Жбогара, старшыні Камітэту міністраў Рады Эўропы.


У дакумэнце адзначаецца моцная занепакоенасьць тым, што Вярхоўны суд Беларусі зноў адмовіў у скарзе, гэтым разам Андрэю Жуку, якога Менскі абласны суд прысудзіў да сьмяротнага пакараньня.

Старшыня Камітэту міністраў Рады Эўропы заклікае Аляксандра Лукашэнку памілаваць Андрэя Жука, абвясьціць мараторый на выкананьне сьмяротных прысудаў у Беларусі і зьмякчыць прысуд усім, хто ўжо чакае сьмяротнага пакараньня.

“Акт памілаваньня стаў бы яркім сыгналам пра намер Беларусі далучыцца да ўсіх тых 47 сябраў Рады Эўропы, якія прыпынілі альбо наагул адмянілі сьмяротнае пакараньне”, — адзначаецца ў заяве спадара Жбогара.


Андрэя Жука разам яшчэ з двума іншымі асобамі абвінавацілі ў забойстве ў Салігорску касіра і кіроўуцы. Жука Менскі абласны суд прысудзіў да сьмяротнага пакараньня, Івана Сарокіна — да пажыцьцёвага зьняволеньня, а Ўладзімеру Марозу далі 13 гадоў.

Рада Эўропы ды іншыя міжнародныя структуры неаднойчы патрабавалі ад Беларусі адмены альбо маратору на сьмяротнае пакараньне. Пры выкананьні гэтай ўмовы Беларусі абяцаны разгляд яе жаданьня вярнуць статус “спэцыяльна запрошанага” у Парлямэнцкую асамблею Рады Эўропы.

Паводле незалежных крыніц, ад 1997 году ў Беларусі было пакарана сьмерцю больш за 160 чалавек.

Дакладна вядома толькі пра адзін выпадак, калі Аляксандар Лукашэнка памілаваў асуджанага на сьмерць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG