Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы ўжо выпілі болей за крытычны парог


Узровень продажу алькаголю ў Беларусі сёлета ўжо перавысіў крытычны паводле ацэнак Усясьветнай арганізацыі па ахове здароўя парог, — паведамляе агенцтва Інтэрфакс-Захад.

“Узровень продажу алькагольнай прадукцыі толькі за 9 месяцаў гэтага году склаў 8,96 літра ў пераліку на абсалютны алькаголь на душу насельніцтва ўсіх узростаў”, — паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Паводле Мінздрава, “гэта перавысіла на 12% узровень спажываньня алькагольнай прадукцыі ў 8 літраў (у пераліку на абсалютны алькаголь на душу насельніцтва, старэйшага за 15 гадоў), вызначаны Ўсясьветнай арганізацыяй аховы здароўя як крытычны парог для здароўя нацыі і яе дэмаграфічнага стану”.

Спасылаючыся на пазыцыю УААЗ, у Мінздраве адзначылі, што “найбольш дзейнай мерай зьніжэньня спажываньня алькаголю ў краінах, дзе яго колькасьць на душу насельніцтва перавышае ровень 8 літраў, — ёсьць рэгулярнае падвышэньне акцызаў і цэн на алькагольную прадукцыю.

Гэта дазволіць ня толькі зьнізіць спажываньне алькаголю, але і падвысіць паступленьні ў бюджэт”, — адзначылі ў Мінздраве, спасылаючыся на прапановы УААЗ.
XS
SM
MD
LG