Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прычыну гібелі беларускага СУ-27 дагэтуль не называюць


Мінула болей за тыдзень, як з Польшчы ў міністэрства абароны Беларусі былі дасланыя вынікі расьледаваньня аварыі беларускага самалёту СУ-27, які разьбіўся 30 жніўня падчас авіяшоў у польскім горадзе Радам.


Міністэрства абароны Беларусі абяцала пасьля адпаведнай праверкі абнародаваць канчатковыя вынікі расьсьледаваньня. Калі яны стануць вядомыя, спыталася “Свабода” .

“Як толькі вынікі расьсьледаваньня будуць падведзеныя, вы убачыце іх на сайце Мінабароны. Калі гэта здарыцца – адказаць ня можам. Але відавочна, што адмыслова цягнуць з гэтым ніхто ня будзе”, – сказаў супрацоўнік прэсавай службы Мінабароны.

Нагадаем, што катастрофа адбылася на авіяцыйным шоў у Радаме 30 жніўня 2009 году. Загінулі пілёты Аляксандар Марфіцкі і Аляксандар Жураўлевіч, якія адвялі свой самалёт убок ад жылых раёнаў і цаной свайго жыцьця прадухілілі больш маштабную катастрофу. Абодва пілёты былі ў званьні палкоўнікаў, Марфіцкі быў намесьнікам камандуючага Заходнім апэратыўна-тактычным камандаваньнем ВПС і СПА Беларусі, Жураўлевіч – намесьнікам камандзіра 61-й зьнішчальнай авіябазы, што месьціцца ў Баранавічах. Гэтай жа авіябазе належаў і самалёт.

Аляксандар Марфіцкі і Аляксандар Жураўлевіч

Перад апошнім вылетам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG