Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расьсьледаваныя прычыны катастрофы Су-27 у Радаме


Poland -- Long lens view of the SU-27 fighter plane taken before it crashed killing the two Belarussian pilots in Maleczyn Stary, a small village near Radom, Air Show, 30Aug2009
Poland -- Long lens view of the SU-27 fighter plane taken before it crashed killing the two Belarussian pilots in Maleczyn Stary, a small village near Radom, Air Show, 30Aug2009

У Польшчы завершана расьсьледаваньне прычын катастрофы беларускага зьнішчальніка Су-27, якая адбылася на авіяцыйным шоў у Радаме 30 жніўня 2009 году. Беларуская і польская часткі супольнай камісіі закончылі працу, паведаміў агенцтву БелаПАН прэсавы сакратар Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы Роберт Раховіч.

Нагадаем, Су-27УБМ1 61-й зьнішчальнай авіябазы (Баранавічы) разьбіўся падчас дэманстрацыйнага палёту. Палкоўнікі лётчыкі-снайпэры Аляксандар Марфіцкі і Аляксандар Жураўлевіч, якія пілятавалі зьнішчальнік, загінулі.

Інфармацыю аб завяршэньні расьсьледаваньня БелаПАНу пацьвердзілі ў польскім пасольстве ў Менску. Аднак пры гэтым заявілі, што аб'яўляць вынікі расьсьледаваньня і высновы камісіі польскі бок ня мае права, бо самалёт належыць Беларусі. Абнародаваць прычыны трагедыі можа толькі беларускае Міністэрства абароны, калі такое рашэньне будзе прынятае.

Паводле інфармацыі польскіх дыпляматаў, члены беларускай часткі супольнай камісіі ўжо вярнуліся дадому.

Паводле зьвестак БелаПАНу, афіцыйных актаў, у якіх зафіксаваны вынікі расьсьледаваньня, пакуль няма ні на баранавіцкай авіябазе, ні ў беларускай ваеннай пракуратуры, ні ў страхавой кампаніі "Прамтрансінвэст". У камандаваньні ВПС і войскамі СПА Узброеных сіл Беларусі прычыны катастрофы зьнішчальніка не абвяшчаліся.

Паколькі дакумэнты ў ЗАСТ "Прамтрансінвэст" пакуль не паступалі, кампанія ня можа пачаць страхавыя выплаты, правесьці ўрэгуляваньне страхавога выпадку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG