Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 21 кастрычніка


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў новага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.






УВЕСЬ ДЗЕНЬ БУДЗЕ ДОЖДЖ:

  • А тэмпэратура будзе асеньняя: +3 — + 6.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:

  • Прэс-канфэрэнцыя на тэму: "Як крызыс паўплываў на сэксуальнае жыцьцё беларусаў?" Прэс-цэнтар "Камсамольскай праўды", Менск, 12.00.
  • Канцэрт старажытнай і новай польскай арганнай музыкі. Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі, Менск.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:

  • Віцэ-прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн у Варшаве паведаміць аб новым абаронным пляне для Польшчы, узамен за скасаваньне ранейшай праграмы супрацьракетнай абароны, якая ўключала Польшчу і Чэхію.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:

  • У 1915 адбылася першая трансатлянтычная перадача размовы радыётэлефонам, з Арлінгтану каля Вашынгтону ў Парыж.
  • У 1919 у Менску, тады яшчэ не савецкім, пачала выходзіць штодзённая газэта “Беларусь”. Яна працягвала традыцыі “Нашай Нівы”, імкнулася згуртаваць беларускія партыі й рухі вакол ідэі незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. На яе старонках друкаваліся лепшыя беларускія літаратары: Янка Купала, Якуб Колас, Максім Гарэцкі, Францішак Аляхновіч, Уладзіслаў Галубок ды шмат хто яшчэ. Гэзэта “Беларусь” пісала пра неабходнасьць стварэньня беларускага войска, беларускай школы, беларускай гаспадаркі. Пасьля таго, як бальшавікі захапілі Менск у 1920 годзе, газэта «Беларусь» спыніла сваё існаваньне.
  • У 1950 кітайскія войскі пачалі акупацыю Тыбэту.


ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

"Гэта ня сэкс дае прыемнасьць, а каханак" — Мардж Пірсі, амэрыканская пісьменьніца.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG