З-ПАД ХМАРЫ Ў ДОЖДЖ:
- Зранку суха, але вечарам пакропіць, -2 – + 6.
НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:
- Міжнародны фэстываль "Беларуская музычная восень". Белдзяржфілярмонія. Менск.
- Фотавыстаўка Алекса Лівака зь Ізраілю „Краіна Наша”. Нацыянальны мастацкі музэй. Менск, 17:00.
ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:
- Канцэрн Таёта прэзэнтуе новы гібрыдны мадэль аўтамабіля пад назвай "Саі". Токіё.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:
- У 1714 цар Пётр І выдаў указ аб забароне каменнага будаўніцтва ў Расеі акрамя Санкт-Пецярбургу.
- У 1944 савецкія і югаслаўскія сілы вызвалілі Бялград ад немцаў.
- У 1968 Джэкі Кэнэдзі выйшла замуж за грэцкага мільянэра Арыстоцела Анасіса, закончыўшы пэрыяд амаль 5-гадовага ўдаўства пасьля забойства прэзыдэнта ЗША Джона Кэнэдзі.
- У 1994 памёр савецкі рэжысэр і актор Сяргей Бандарчук.
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
- "Першы раз выходзіш замуж дзеля каханьня, другі дзеля грошай, а трэці дзеля кампаніі". Джэкі Кэнэдзі.