АПРАНАЙЦЕСЯ!
На Беларусь насоўваецца арктычны цыклён. Пахаладнее, максымальна +12 С, мінімальна +5 С. Часам дождж.
НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:
- Прысуд актывісту АГП Андрэю Бандарэнку. Першамайскі раённы суд. Менск.
- Выстава польскага выяўленчага мастацтва. Нацыянальным мастацкі музэй. Менск
- Грамадзкія слуханьні аб бясьпецы Беларускай АЭС. Астравец.
ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:
- Саміт некаторых лідэраў некаторых краін СНД. Кішынэў.
- Абвяшчэньне ляўрэатаў Нобэлеўскай прэміі міру. Осла.
- Міжнародная канфэрэнцыя па барацьбе з глябальным пацяпленьнем. Капэнгаген (ад рэд.: усё роўна апранайцеся!)
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:
- У 1708 адбылася бітва пад вёскай Лясной, цяперашні Слаўгарадзкі раён. Пяць гадзінаў біліся 11 тысячаў расейцаў і 16 тысячаў швэдаў. Расейскую перамогу ахрысьцілі "маці Палтаўскай бітвы". А магло б быць і наадварот.
- У 1566 Маларыта атрымала герб і права на самакіраваньне. Герб застаўся дагэтуль.
ЁСЬЦЬ НАГОДА:
- Сусьветны дзень пошты
- Сусьветны дзень яйка
- Нарадзіліся: пісьменьнік Мігель дэ Сэрвантэс (1547), філёзаф Мікалай Рэрых (1874), сьпявак Джон Ленан (1940).
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
"Рабіць дабро дурням - што ліць ваду ў мора".
Мігель дэ Сэрвантэс.