Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці хочуць студэнтаў зрабіць рэкрутамі?


Палата прадстаўнікоў прыняла ў першым чытаньні без абмеркаваньня законапраект “Аб статусе вайскоўцаў”, дзе прадугледжана адказнасьць для вайскоўцаў тэрміновай службы за ўдзел у дзейнасьці палітычных партыяў, а таксама часовае спыненьне навучаньня салдат ў грамадзянскіх ВНУ на час вайсковай службы. Госьць Начной Свабоды журналіст Сямён Печанко, аўтар кнігі “У беларускім войску: падарунак прызыўніку”, ляўрэат прэміі Беларускай асацыяцыі журналістаў “Вольнае слова”.


СЛУХАЦЬ:


Соўсь: Сёньня Палата прадстаўнікоў прыняла ў першым чытаньні без абмеркаваньня законапраект “Аб статусе вайскоўцаў”, і ў ім ёсьць
некалькі пунктаў, якія адразу выклікалі ўвагу грамадзкасьці — мяркуецца ўвесьці адказнасьць для вайскоўцаў тэрміновай службы за ўдзел у дзейнасьці палітычных партыяў – пра гэта заявіў міністар абароны Леанід Мальцаў, і яшчэ адна заява міністра пра часовае спыненьне навучаньня салдат ў грамадзянскіх ВНУ на час вайсковай службы. Давайце спачатку пагаворым пра другі пункт. Пакуль няма тэксту законапраекту ў адкрытым доступе і мы маем толькі вось гэтую цытату міністра з Інтэрфаксу. На думку Мальцава, і ягоную заяву, што вайсковец павінен узяць акадэмічны адпачынак у ВНУ з моманту прызыву ва Ўзброеныя сілы. Выглядае на тое, што скасоўваецца адтэрміноўка ад войска для студэнтаў, як было за савецкім часам?

Печанко
: Першая такая думка і ёсьць. Што вельмі дзіўна, бо апошнія гады было шмат размоваў пра то, каб абмежаваць прызыў у войска людзей з вышэйшай адукацыяй, альбо тых, хто яе атрымлівае. Служба ў рэзэрве, якая дазваляла пазьбегнуць прызыву на тэрміновую вайсковую службу для гэтай катэгорыі, сябе апраўдала. І вельмі дзіўна, што цяпер прыходзіць такая ініцыятыва, прычым ад Мальцава, які за апошнія гады на шматлікіх прэс-канфэрэнцыях хваліўся наяўнасьцю адтэрміновак, у тым ліку на атрыманьне адукацыі. Можна прывесьці некалькі красамоўных лічбаў з апошняга летняга прызыву: каля 50 тысяч маладых людзей прайшлі праз прызыўныя камісіі, зь іх палова (25 тыс.) атрымалі адтэрміноўку па самых розных прычынах, і з гэтых 25 тыс. 15 тыс. атрымалі адтэрміноўку на працяг ці атрыманьне адукацыі. А ўсяго войска пайшло служыць 10 тыс. чалавек. То бок, адтэрміноўку на вучобу атрымала ў паўтара разы больш людзей чым пайшло служыць. Таму не зразумела, навошта вяртацца да савецкіх часоў, маючы такія калясальныя рэзэрвы — 50 тыс. прызыўнікоў у прызыўны сэзон. Гэта вельмі шмат, калі зь іх забіраецца кожны пяты.

Пры гэтым дастаткова шмат моладзі зь вясковай мясцовасьці, якія праз войска хочуць замацавацца ў горадзе: адслужыўшы пайсьці ў міліцыю. Іх дастаткова шмат, каб кожны прызыў запаўняць без праблем. Таму гэта можна хіба растлумачыць палітычнымі прычынамі: запалохаць найбольш палітычна актыўных студэнтаў, над якімі цяпер будзе вісець пагроза прызыву ў войска з-за іх грамадзкай дзейнасьці.

Соўсь: Другая прапанова ў законапраекце — ўвесьці адказнасьць для вайскоўцаў тэрміновай службы за ўдзел у дзейнасьці палітычных партыяў, але ж гэта ўжо прадугледжана вайсковым статутам , няўжо так моцна праявілі сябе з дзясятак палітычных прызыўнікоў , такіх як Франак Вячорка, Зьміцер Хведарок, Алесь Каліта, Зьміцер Жалезьнічэнка, Іван Шыла, што ад такая рэакцыя ў выглядзе аднаго з пунктаў законапраекту на гэта зьявілася?

Печанко: Мая думка, што войска было выкарыстана як інструмэнт. Бо калі браць пад увагу мэдычныя паказаньні гэтых людзей, і тое, як гэта адбывалася, адвоз у кайданах таго ж самага Шылы праз усю Беларусь у вайсковую частку наўпрост з ваенкамату, то тут хутчэй за ўсё войска проста паставілі перад фактам, што да іх вязуць гэтых рэкрутаў. Міністэрства абароны і так амаль цэлы год трымала паўзу, і выразнай пазыцыі на гэты конт не было. Магчыма цяпер Міністэрства абароны спрабуе сябе абараніць ад магчымых наступных прызываў такім чынам, каб адцягнуць ад сябе ўвагу. Тамы што прыезд на прысягу карэспандэнтаў і матэрыялы за кожным выпадкам прыцягваюць увагу.

А з другога боку ў войску адкрыта дзейнічаюць такія палітычныя арганізацыі як БРСМ. Калі я служыў у войску пяць гадоў таму, нам заяўлялі, што тыя, хто ня ўступіць у БРСМ ня будзе мець магчымасьці службы па кантракце. А паколькі была вялікая колькасьць жадаючых, асабліва сярод мясцовых, дзе цяжка знайсьці іншую працу, такія людзі першымі ўступалі ў БРСМ. Гэты выглядала вельмі прыкра, бо перад прыняцьцем прысягі мы завучвалі правы і абавязкі вайскоўцаў, дзе было вельмі выразна напісана, што ўдзел у любых у палітычных партыях і грамадзкіх аб'яднаньнях на тэрмін службы забаронены. І тое што шантажом заганялі ў БРСМ тых, што хацеў служыць па кантракце, ўжо нават тады выглядала ня вельмі прыгожа.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG