Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Беларусі: магчымасьці адмены санкцый не праглядаецца


Пэрспэктыва адмены санкцый ЗША адносна канцэрну “Белнатфахім” пакуль не праглядаецца.

Пра гэта намесьнік міністра замежных справаў Беларусі Сяргей Алейнік заявіў журналістам у Палаце прадстаўнікоў.

"Мы працягваем дыялёг з ЗША для нармалізацыі нашых стасункаў, найперш адмены санкцый адносна нашай краіны. Але пакуль яўнай магчымасьці не праглядаецца".

Спадар Алейнік таксама адзначыў, што апошнім часам паміж Беларусьсю і ЗША ідзе актыўны дыялёг аб аднаўленьні колькасьці супрацоўнікаў амбасадаў абедзьвюх краінаў.

Ён таксама адзначыў, што Беларусь вядзе актыўны дыялёг таксама і з краінамі Эўразьвязу.

Камэнтуючы нядаўнія заявы паслоў эўрапейскіх краін у зьвязку з разгонам акцыі апазыцыі 16 верасьня ў Менску, спадар Алейнік сказаў:

"У нас няма закрытых тэмаў для абмеркаваньня з пасламі ЭЗ. Думаю, што ўсе гэтыя пытаньні будуць абмеркаваныя".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG