Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кастуся Севярныца падтрымалі праз сайт “Свабоды”


Кастусь Севярынец
Кастусь Севярынец

5 кастрычніка госьцямі "Начной Свабоды" былі Павал Севярынец і ягоная маці Тацяна. Некалькі дзён таму бацька Паўла журналіст і пісьменьнік Кастусь Севярынец трапіў у лякарню з інфарктам. Паводле Тацяны Севярынец, спадар Кастусь апошнімі днямі дужа нэрваваўся з прычыны тэлеперадачы пра сына, Паўла Севярынца, паказанай па БТ 27 верасьня.


СЛУХАЦЬ:



Ганна Соўсь
: Спадарыня Тацяна, найперш, які стан здароўя вашага мужа? Што кажуць лекары? Ці ён яшчэ ў рэанімацыі?

Тацяна Севярынец: Так ён яшчэ ў рэанімацыі. Лекары кажуць, што стан яго здароўя цяжкі. У яго ж пашыраны інфаркт сэрца. Але сёньня ён выглядаў трошачкі лепей, нават атрымалася яго пакарміць, трошачкі паразмаўляць.

Ганна Соўсь: Вы казалі, што спадар Кастусь вельмі перажываў пасьля таго, як 27 верасьня на экраны БТ выйшаў фільм пра Паўла, як пра сузаснавальніка БХД, дзе праводзіліся паралелі паміж ім і Адольфам Гітлерам. Тацяна Севярынец кажа, што справакаваць інфаркт мог нэрвовы стрэс, які давялося перанесьці ў выніку той перадачы.

Тацяна Севярынец: Калі на чалавека ўвесь час ціснуць, а ён рэагуе на гэта, бывае апошняя кропля, і сэрца не вытрымлівае. У нас тата
эмацыйны чалавек, на ўсё рэагуе вельмі эмацыйна. Дзяуй вам за такую ўвагу. Такі стан, у якім апынуліся мы, апынулася шмат людзей. Так здарылася, што зараз увага да нашай сям'і, але ж ад гэтай улады, ад гэтых паклёпаў, ад гэтай хлусьні пакутуе шмат людзей у Беларусі. І таму гэта будзе прыкладам абароны звычайных людзей.

Ганна Соўсь: Наведнікі нашага сайту актыўна камэнтавалі паведамленьне пра тое, што ваш бацька трапіў у шпіталь з інфарктам.

Вось некалькі водгукаў:

Лявон Oulu
Жадаю сям'і Севярынцаў выйсьці і на гэты раз з цяжкіх выпрабаваньняў. Аб гэтым заўтра і папрашу ў Усявышняга.

Мазынскі Валеры
Кастусь, трымайся, цягні нітку жыцьцёвую!Усё роўна Час працуе на нас, на нашых дзяцей. Жыве Беларусь!!!


L.Barsceuski Miensk
Зычу Косьцю як найхутчэй выкараскацца і трымацца!


Усе камэнтары можна прачытаць ТУТ і ТУТ.

Ганна Соўсь: Павал, пасьля выхаду перадачы Архімандрыт Беларускай праваслаўнай царквы Аляксей (Шынкевіч) назваў паклёпам і фальшыўкай матэрыял, паказаны 27 верасьня па першым канале БТ. Ён назваў гэта памылкай першага нацыянальнага канала. гэты сюжэт, з абурэньнем успрынялі біскупы, які ў гэты вечар глядзелі тэлебачаньне. Многія зь іх мне так і сказалі, што гэта палітычны паклёп, які закрануў нават інтарэсы той вялікай падзеі, якая адбывалася ў гэтыя дні, а менавіта — візыт патрыярха.

Павал, я нешта не прыпамінаю, каб была такая рэакцыя на прапагандысцкія фільмы БТ. Звычайна, героі такіх фільмаў ці публікацый у дзяржаўнай прэсе зьвярталіся ў суд, і у выніку прайгрывалі яго. Як вы мяркуеце, у вашым выпадку чаму так адбылося?

Павал Севярынец
: Можа быць гэта сапраўды і апошняя кропля. З чалавечым сэрцам бывае, што не вытрымліваюць самыя цярплівыя, і тыя, што пакліканыя жыць у сімфоніі, згодзе зь людой уладай. Зрэшты, задачай царквы заўсёды было адстойвайць маральную пазыцыю. І ў гэтай сытуацыі Белрауская праваслаўная царква асудзіла хлусьню і нянавісьць. Мы вельмі усьцешаныя, што такая завява зьявілася. І гэта моцны сыгнал і беларускай тэлевізіі, і тым, хто сёньня кіруе краінай.

Ганна Соўсь: 30-га верасьня Вы напісалі заяву на імя кіраўніка Белдзяржтэлерадыёкампаніі, патрабуючы абвяржэньня і публічных прабачэньняў, бо лічаць, што ў праграме “Панарама” на Паўла ўзьвялі паклёп. Што з гэтай заявай, была рэакцыя?
У гэтай сытуацыі Белрауская праваслаўная царква асудзіла хлусьню і нянавісьць.

Павал Севярынец: Першыя завявы пайшлі на адрас кіраўніцтва БТ, якое на працягу 5 дзён альбо павінна адмовіць, альбо на працягу 10 дзён абвергнуць інфармацыю, што прагучала ў фільме. Толькі пасьля гэтага мы можам зьвяртацца ў суд і ў пракуратуру. Пакуль што ніякага адказу ад БТ не было. Тэрмін 5 дзён па заяве бацькоў ужо скончыўся, таму альбо БТ пакажа абвяржэньне ў адной са сваіх бліжэйшых перадачаў, альбо мы будзем зьвяртацца ў пракуратуру з тае нагоды, што гэтага абвяржэньня не было. Таму некалькі заяваў і ў суд і ў пракуратуру намі ўжо рыхтуецца.

Ганна Соўсь: Летась расейскамоўны паэт Кастусь Севярынец уганараваны прэміяй “Найлепшыя радкі “Флорыды”. “Флорыда” — гэта літаратурны часопіс, які ўжо 8 год выходзіць у горадзе Маямі. Пра гэтае выданьне, дзе друкуюцца сучасныя паэты, у тым ліку й вядомыя расейскія, спадар Севярынец даведаўся з інтэрнэту і даслаў туды некалькі падборак уласных вершаў. У жніўні “Флорыда” прадставіла сваім чытачам новага аўтара і ягоную падборку вершаў для дзяцей. А днямі ў часопісе выйшла нізка “дарослых” вершаў Кастуся Севярынца пад назовам “Воспоминания о Литве” з цыклю “Город в розовом дыму”. Над чым працаваў Кастусь перад тым як трапіць у шпіталь?
Кастусь усё праз сваё сэрца, праз свае эмоцыі, праз сваю душу, галаву, усё прапускае.


Тацяна Севярынец: Ён супрацоўнік "Детективной газеты". Ён увесь час мае справу з ганебнымі праявамі чалавечай натуры. І як той Максім Горкі, які пісаў свайго Кліма Самгіна, так і Кастусь, ён усё праз сваё сэрца, праз свае эмоцыі, праз сваю душу, галаву, усё прапускае. І калі гэта здарылася, ён працаваў над наступным матэрыялам. Ён калісьці працаваў на дзяржаўным радыё, але сышоў адтуль у 2001 годзе, калі на выбарах перамог спадар Лукашэнка. Гэта быў крок пратэсту. І зараз ён працаваў над наступным матэрыялам, калі я паклікала яго да тэлефону. І пад час размовы з сябрам Сяргеем Сяргеевічам Будкевічам, вядомым на Віцебшчыне журналістам, яму зрабілася дрэнна.

Ганна Соўсь: Дзякуй, вялікі! Зычым хуткага выздараўленьня Кастусю Севярынцу.

Тацяна Севярынец
: Я хачу сказаць усім тым, хто адгукнуўся, вялікі дзякуй! Калі я Кастусю пераказала камэнтары на сайце, асабліва тое, што напісаў Мазынскі, у яго нават сьлёзы на вачах зьявіліся, і доктарка папрасіла мяне выйсьці, бо яму нельга ніяк нэрвавацца. Таму я вельмі асьцярожна зараз прывітаньні перадаю. І вялікі дзякуй усім за падтрымку і вам таксама.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG