Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вайсковыя ці палітычныя манэўры?


На завяршэньне самых буйных у гісторыі беларуска-расейскіх вайсковых вучэньняў у Беларусь прыехаў прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў. Навошта праводзяцца гэтыя манэўры? Якое значэньне надаюць ім беларускія ўлады? Што хоча прадэманстраваць Расея?

Удзельнікі: журналіст газэты “Белорусы и рынок” Аляксандр Алесін зь Менску і дацэнт Маскоўскага дзяржаўнага інстытуту міжнародных дачыненьняў Кірыл Коктыш з Масквы.

Навошта праводзяцца гэтыя манэўры?


Валер Карбалевіч
Валер Карбалевіч
: “Самыя буйныя ў гісторыі беларуска-расейскія вайсковыя вучэньні адбываюцца ў самы няўдалы момант. Па-першае, цяжкі эканамічны крызыс, які моцна ўдарыў па абедзьвюх краінах. Ён патрабуе зьніжэньня выдаткаў на розныя эканамічныя і сацыяльныя праграмы. І праблема пушкі ці масла зьяўляецца вельмі актуальнай.

Па-другое, вучэньні праводзяцца ў пэрыяд, калі Беларусь імкнецца наладзіць добрыя дачыненьні з ЭЗ. А паводле задумы вучэньняў, яны мадэлююць ваенны канфлікт з НАТО, краінамі Эўропы.

Па-трэцяе, манэўры адбываюцца у момант, калі ЗША адмовілася ад ранейшых плянаў
Лукашэнка хоча абмяняць сваю падтрымку Расеі ў ваеннай сфэры на новыя эканамічныя расейскія прэфэрэнцыі.
будаўніцтва ў Эўропе элемэнтаў супрацьракетнай абароны, што выклікала пратэсты з боку Расеі і Беларусі.

І вось на такім фоне адбываюцца гэтыя буйныя вучэньні, на завяршэньне якіх прыехалі прэзыдэнты двух краін. Як вы патлумачыце гэты парадокс?“

Аляксандр Алесін: “Яшчэ ў 1996 годзе Беларусь і Расея заключылі некалькі дамоваў адным пакетам. Беларусь абавязвалася ўлічваць стратэгічныя інтарэсы Расеі. У адказ Беларусь атрымоўвала прэфэрэнцыі ў доступе на расейскі рынак і танныя энэргарэсурсы. Гэтыя дамоўленасьці захоўваюцца дасюль. Толькі Пуцін паставіў пад пытаньне цану, які Расея гатовая плаціць за гэта.

А Лукашэнка са свайго боку гэтую цану набівае. Яму трэба паказаць моц беларускага войска. І менавіта цяпер, падчас крызісу, гандлёвых войнаў паміж саюзьнікамі Лукашэнка хоча абмяняць сваю падтрымку Расеі ў ваеннай сфэры на новыя эканамічныя расейскія прэфэрэнцыі”.

Кірыл Коктыш
Кірыл Коктыш
: “Ня згодны, што няўдалы момант. Дарэчы гістарычны досьвед сьведчыць, што ваенныя акцэнты дапамагаюць выйсьці з крызісу. Выхад ЗША зь “вялікай дэпрэсіі” знайшлі ў вялікіх бюджэтных субсыдыях.

Згода Лукашэнкі на гэтыя вучэньні зьяўляецца дэманстрацыяй дамоваздольнасьці ў дачыненьнях з Расеяй. Зрабіўшы крок у бок Захаду, цяпер Беларусь будзе рабіць крок у бок Расеі. Гэтыя вучэньні былі заплянаваныя даўно. І Беларусь дэманструе выкананьне дамоўленасьцяў”.

Якое значэньне надаюць вучэньням беларускія ўлады?


Карбалевіч: “На першы погляд, асабліва нелягічнай падаецца пазыцыя беларускага боку. Цяпер Менск імкнецца сябраваць з ЭЗ. Нядаўна Лукашэнка езьдзіў у Літву.

Абвастрыліся дачыненьні Беларусі з Расеяй па ваенна-палітычных пытаньнях. Беларусь адмовілася падпісаць дамову аб стварэньні калектыўных сілаў апэратыўнага рэагаваньня (КСАР) АДКБ, не ўзяла на сябе старшынства ў АДКБ.
Ёсьць нейкая мяжа афронту Беларусі адносна Расеі, далей якога Лукашэнка ня пойдзе. У рэшце рэшт, ён падпіша пагадненьне аб КСАР, прыме старшынства ў АДКБ.
І вось на гэтым фоне такія буйныя вучэньні. Як гэта ўсё суадносіцца адно з другім?

Алесін: “Вялікай супярэчнасьці тут няма. Для Лукашэнкі ваенная палітыка азначае працяг яго эканамічнай палітыкі. Ён адмовіўся падпісаць дамову аб КСАР у адказ на “малочную вайну”. І Расіі, каб утрымаць Беларусь у якасьці ваеннага саюзьніка, трэба пайсьці ёй на саступкі. Торг працягваецца і, магчыма, завершыцца сёньня.

Праводзячы вучэньні на сваёй тэрыторыі, Лукашэнка захоўвае свой аўтарытэт сярод расейскіх вайскоўцаў. Бо расейскія мэдыі яго ўжо называюць здраднікам. Ёсьць нейкая мяжа афронту Беларусі адносна Расеі, далей якога Лукашэнка ня пойдзе. У рэшце рэшт, ён падпіша пагадненьне аб КСАР, прыме старшынства ў АДКБ”.

Коктыш: “Я тут бачу лёгіку торгу. Не саступаючы ў адным, трэба саступіць у іншым. Беларуская палітыка апошнімі гадамі эканамічна матываваная. Калі не саступаць у пытаньні АДКБ, то можна саступіць у пытаньні манэўраў. Усё гэта ўкладваецца ў традыцыйную парадыгму беларускай палітыкі”.

Што хоча прадэманстраваць Расея?


Карбалевіч: “А навошта гэта ўсё Расеі? І раней на вучэньнях у Беларусі прысутнічалі расейскія войскі. Але ніколі ў зьвязку з гэтым у Беларусь не прыяжджаў прэзыдэнт Расеі. А цяпер прыехаў. Чаму?”

Алесін: “Вучэньні носяць статус апэратыўна-стратэгічных.
Гэта дэманстрацыя сілы ў гэтым рэгіёне, мэсыдж новым членам НАТО, краінам Балтыі, Польшчы, а таксама Украіне.
Таму лягічна, што прэзыдэнт Расеі, як галоўнакамандуючы Ўзброенымі сіламі прысутнічае на іх.

Палітычнае значэньне вучэньняў больш важнае за ваеннае. Гэта дэманстрацыя сілы ў гэтым рэгіёне, мэсыдж новым членам НАТО, краінам Балтыі, Польшчы, а таксама Украіне, якая імкнецца ў НАТО.

Акрамя таго, гэта спроба падвязаць да сябе Беларусь, каб замарудзіць яе рух у бок Захаду. Бо ў Беларусі вялікая залежнасьць ад Расеі, асабліва падчас крызісу. Аднак Лукашэнка імкнецца скарыстацца сытуацыяй”.

Коктыш: “У краінаў шмат спрэчных пытаньняў. Гэта эканамічныя пытаньні (пастаўкі беларускіх тавараў на расейскі рынак і інш.), палітычныя (АДКБ, прызнаньне Беларусьсю незалежнасьці Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі). Думаю, Лукашэнка паабяцаў зрабіць крокі насустрач. Інакш Мядзьведзеў не прыехаў бы”.

Новыя тэндэнцыі ў замежнай палітыцы Расеі?


Карбалевіч: “Апошнім часам экспэрты казалі, што дамінантай замежнай палітыкі Расеі зьяўляецца эканоміка, прынамсі энэргетычныя фактары. Але год таму адбылася Каўкаская вайна, цяпер самыя буйныя ў гісторыі беларуска-расейскія вайсковыя вучэньні. Гэта што, тэндэнцыя?”

Алесін: “Ня бачу тут супярэчнасьці. Калі казаць пра Каўкаскую вайну, то ў тым рэгіёне павінны праходзіць важныя газавыя магістралі ў абыход Расеі.

І Беларусь — найважнейшая транзытная тэрыторыя для Расеі, у тым ліку — транзыт на Калінінградскую вобласьць. Расейская Фэдэрацыя пакідае свой уплыў у важных для яе рэгіёнах, падмацоўвае ваеннай сілай сваё дамінаваньне на гэтых тэрыторыях”.

Коктыш: “Каўкаская вайна для Расеі была вымушанай мерай. Дарэчы, паводле дакладу Эўракамісіі, віна за пачатак вайны ляжыць на Грузіі. Расея толькі рэагавала.

А вайсковыя вучэньні — гэта, магчыма, сымптом пошуку новай парадыгмы разьвіцьця. Бо, як паказаў крызіс, сусьветная эканоміка трашчыць па швах. Вось у ЗША праграма “зоркавых войнаў” прэзыдэнта Рэйгана мела найперш эканамічны сэнс. Разьлік быў на тое, што ваенныя тэхналёгіі змогуць падштурхнуць эканоміку”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG