Улічваючы, што ні Польшча, ні НАТО ня маюць агрэсіўных намераў, сцэнар выклікае зьдзіўленьне, -- заявіў у камэнтары польскаму выданьню Dziennik прэсавы сакратар міністэрства абароны краіны Робэрт Раховіч.
Паводле беларускага міністэрства абароны, галоўная мэта манэўраў — "праверыць магчымасьці Рэспублікі Беларусь і Расейскай Фэдэрацыі што да вайсковай бясьпекі саюзнай дзяржавы, гатоўнасьць для абароны ад агрэсіі".