Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ня ўсе беларускія дзеці сёньня пайшлі ў школу


Каля 130 беларускіх школьнікаў, якія адпачывалі ў эўрапейскіх краінах, знаходзяцца на хатнім сямісутачным карантыне і не пайшлі сёньня ў школу.


Як паведамілі ў беларускім міністэрстве аховы здароўя, гэтыя школьнікі вярнуліся ў Беларусь 28 жніўня зь Нямеччыны, Італіі, Вялікабрытаніі.
Яшчэ ў Беларусь з аздараўленьня ў эўрапейскіх краінах не прыехалі каля 200 школьнікаў. Іх таксама чакае дома карантын.
“Сьвіны” грып быў лябараторна пацьверджаны ў Беларусі ў 6 чалавек - у кітайскага асьпіранта, а таксама 5 школьнікаў, якія вярнуліся зь Вялікабрытаніі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG