“Паступілі яны да нас 17 жніўня. У іх тэмпэратура й лёгкае пакашліваньне былі. Цяпер усе ўжо на галовах ходзяць. Восем чалавек у нас, гэта я вам кажу, каб вы мне больш не тэлефанавалі. Дваіх ужо выпісваем”, — паведаміла ў тэлефоннай гутарцы намесьніца галоўнага лекара бальніцы Ірына Іўчык.
Паводле афіцыйнай інфармацыі, 16 жніўня група з 38 дзяцей і трох дарослых суправаджаючых вярнулася з аздараўленьня зь Вялікай Брытаніі. 21 жніўня ў траіх дзяцей — двух хлопцаў і дзяўчынкі — быў выяўлены вірус “Каліфорнія” А/H1N1. Пад наглядам лекараў у бальніцы хворыя дзеці прабудуць да сямі дзён.