Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БАТЭ згуляе з “Бэнфікай”, “Эвэртанам” і “AEК”


А 14-й гадзіне паводле менскага часу ў Манака адбылося лёсаваньне групавой фазы Лігі Эўропы.

Супернікамі БАТЭ будуць: “Бенфіка” Лісабон, “Эвэртан” Лівэрпуль і “АЕК” Афіны.

“Бенфіка” – 28-разовы чэмпіён Партугаліі, апошні раз заваёўвала залатыя мэдалі ў 2005 г. У мінулым сэзоне клюб фінішаваў трэцім.
“Бенфіка” заваёўвала Кубак эўрапейскіх чэмпіёнаў у 1961 і 1962 гадах.

“Эвертан”, заснаваны ў 1878 г., быў чэмпіёнам Англіі дзевяць разоў, апошні раз у 1987 г. У мінулым сэзоне клюб з Лівэрпулю фінішаваў пятым.

“АЕК” – 11-разовы чэмпіён Грэцыі, апошні раз выйграваў чэмпіянат Грэцыі у 1994 г. У мінулым сэзоне клюб фінішаваў 4-м.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG