Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БАТЭ выйшаў у групавую фазу Лігі Эўропы


Футбалісты барысаўскага БАТЭ выйгралі ў баўгарскім Ловечы ў мясцовага “Літэксу” зь лікам 4:0 і выйшлі ў групавую фазу Лігі Эўропы.

Тыдзень назад першы матч гэтых супернікаў у раўндзе плэй-оф прынёс у Барысаве перамогу “Літэксу” (1:0). Асноўны час сёньняшняй гульні ў адказ завяршыўся з тым самым лікам: на 86-й хвіліне барысаўцаў вывеў наперад Сяргей Сасноўскі. У дадатковы час БАТЭ яшчэ тройчы паразіў браму баўгарскай каманды: мячы забілі Віталь Радзівонаў, Сяргей Сасноўскі і Максім Скавыш.

Заўтра а 14-й гадзіне менскага часу ў Манака адбудзецца лёсаваньне групавой фазы Лігі Эўропы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG