Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МВФ раіць ураду ня ўмешвацца ў эканоміку


Міжнародны валютны фонд (МВФ) ва ўльтыматыўнай форме патрабуе, каб дзяржава радыкальна скараціла ўмяшаньне ў эканоміку Беларусі.

Чатыры галоўныя патрабаваньні зафіксаваныя ў заключнай запісцы місіі МВФ, якая працавала ў Менску 18—25 жніўня.

Гэты дакумэнт апублікаваны на сайце МВФ 28 жніўня.

“Неабходна скараціць да мінімуму кантроль за цэнамі, каб цэнавыя сыгналы маглі накіроўваць паток рэсурсаў і дапамагаць карэктаваць лішак і недахоп рэсурсаў у эканоміцы; таксама варта скасаваць бальшыню абмежаваньняў па надбаўках пры гандлі ўраздроб адпаведна з дамоўленасьцямі, якія былі дасягнутыя паміж урадам Беларусі і Ўсясьветным банкам”.

“Неабходна правесьці лібэралізацыю зарплаты, каб узнагароджваць за высокую прадуктыўнасьць і разьвіваць рынак працы такім чынам, каб работнікі маглі пераходзіць на тыя працоўныя месцы, дзе яны могуць працаваць найбольш прадукцыйна”.

“Неабходна адмовіцца ад усталяваньня абавязковых для выкананьня колькасных мэтавых паказьнікаў на макраэканамічным узроўні і ўзроўні прадпрыемстваў, паколькі кіраваць ускладненай эканомікай з дапамогай цэнтральнага плянаваньня становіцца ўсё цяжэй”.

Місія МВФ лічыць, што банкаўская сыстэма павінна пазбавіцца ад дырэктыўнага крэдытаваньня:

“Банкаўскай сыстэме варта дазволіць прымаць рашэньні пра крэдытаваньне, зыходзячы з рэнтабэльнасьці і рызыкаў праектаў, а не паводле загадаў і рэкамэндацыяў ураду”, — сказана ў дакумэнце МВФ, перадае Інтэрфакс.


Беларусь і МВФ

У студзені 2009 году МВФ ухваліў выдзяленьне Беларусі стабілізацыйнага крэдыту ў памеры 2,46 мільярда даляраў пад рэалізацыю праграмы рэформаў, якая разьлічана на 15 месяцаў.

Першы транш крэдыту — 788 мільёнаў даляраў — паступіў у Беларусь у студзені.

Беларусь уваходзіць у МВФ з 1992 году. За гэты час яна атрымала два траншы крэдыту па праграме сыстэмных рэформаў: у жніўні 1993 году (98 млн. даляраў) і ў лютым 1995 году (101,7 млн. даляраў), а таксама адзін транш крэдыту stand-by у верасьні 1995 году (101,7 млн. даляраў). Пазьней фонд спыніў выдзяленьне Беларусі крэдытаў з прычыны неадпаведнасьці эканамічнай палітыкі ўраду рэкамэндацыям МВФ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG