Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёўскую журналістку папярэдзіла пракуратура


Сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў Вольга Шарапкіна з Магілёва атрымала папярэджаньне ад пракуратуры Чавускага раёну за дзейнасьць без акрэдытацыі.

Нагодай для пакараньня, паводле журналісткі, стаў сюжэт пра чавускі дзіцячы прытулак, які зьявіўся на сайце недзяржаўнага тэлеканалу “Белсат”.

“Папярэджаньне мне давёў чавускі пракурор Сяргей Кінаў. Ён мне сказаў, што вы маеце права гэтае пакараньне апратэстоўваць. Цяпер я буду раіцца зь юрыстамі на гэты конт. Мы ўдзельнічалі ў дабрачыннай акцыі ў дзіцячым прытулку. Як я зразумела, іх болей за ўсё хвалюе тое, што быў ўзяты камэнтар у дзіцяці, а дырэктар, апякун ягоны, пра гэта нічога ня ведаў. Папярэджаньне мне вынесьлі зусім нібыта за іншае, за адсутнасьць акрэдытацыі, безь відавочных доказаў маёй віны. Проста паставілі перад фактам”, — паведаміла “Свабодзе” Вольга Шарапкіна.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG