Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіраўскім раёне затопленыя тры вёскі


У Кіраўскім раёне Магілёўшчыны затапіла дачны пасёлак у вёсцы Вялікая Гута. Каля паўсотні хат і гародаў вакол іх стаяць у вадзе.

Прычына — разьліў возера, на беразе якога месьцяцца дачы. Узровень вады на сядзібах сягае васьмідзесяці сантымэтраў. Акрамя дачнага пасёлку, у вадзе стаяць яшчэ дзьве навакольныя вёскі.

Затапіла пасёлак яшчэ дажджамі двухтыднёвай даўніны. Ад таго часу вады ў возеры не паменела, а наадварот — паболела, бо дажджы не сунімаюцца. У дачнікаў прапаў ураджай гародніны.

У сваім горы дачнікі вінавацяць кіраўскае прадпрыемства “Райпрамснабу”, якое валодае возерам і, нібыта, ня дбае аб працы шлюзаў. На самім прадпрыемстве ўва ўсім вінавацяць прыроду.

Нагадаем, 28 чэрвеня ў Магілёўскім раёне ў выніку прарыву дамбы затапіла 145 хат садовага таварыства “Хімік”. Запруда ня вытрымала ціску лішняй вады, якая сабралася ад двухдзённай залевы. Больш за сем тысяч кубічных мэтраў вады хлынула на дачны пасёлак. За пару гадзінаў ад гэтага аб’ёму засталася толькі траціна. З таго часу магілёўскія дачнікі змагаюцца з наступствамі затапленьня й падлічваюць страты.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG