Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка вінаваціць Сідорскага


Сяргей Сідорскі
Сяргей Сідорскі

Выступаючы ў Нясьвіскім раёне, Аляксандар Лукашэнка закрануў тэму прыняцьця і адмены пастановы ўраду №991 наконт пасярэдніцтва. Паводле яго пры прыняцьці пастановы ўрад парушыў прынцып калегіяльнасьці. Кіраўнік дзяржавы ўсклаў адказнасьць асабіста на прэм'ер-міністра Сяргея Сідорскага.

“Урад — калегіяльны орган, ён прымае рашэньне , а не прэм’ер-міністар,” — сказаў Лукашэнка. Паводле яго, “прэм’ер-міністар з кімсьці ўдвох даручыў чыноўніку ў апараце Саўміна выдаць дакумэнт, каб зьліквідаваць пасярэдніцтва ў краіне. Хуценька за суткі падрыхтавалі, прэм’ер-міністар падпісаў, нават без абмеркаваньня з членамі ўраду”. Лукашэнка выказаў меркаваньне, што калі б дакумэнт быў прапанаваны на разгляд ураду, то гэтая пастанова “ніколі не была б прынятая, міністар эканомікі, міністар гандлю запярэчылі б”.

Паводле кіраўніка дзяржавы гэтая “непатрэбная пастанова” магла б мець вельмі кепскія вынікі для эканомікі, калі б не была скасаваная.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG