Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомельскую свабодную эканамічную зону пашырылі


Свабодная эканамічная зона “Гомель-Ратон” пашырае свае межы. На падставе ўказу № 392 да яе далучаюцца аддаленыя тэрыторыі Гомельскага, Рэчыцкага й Мазырскага раёнаў.

У прыватнасьці, у Мазыры ўчастак СЭЗ плошчай 624 гектары зьявіцца ў прамысловай зоне “Міхалкі”. У Гомельскім раёне ў свабодную зону ўключаны землі ў вёсцы Зябраўка. У склад “Гомель-Ратону” ўвайшлі хімічны, вагонарамонтны й электратэхнічны заводы, разьмешчаныя ў абласным цэнтры.

Ініцыятары пашырэньня межаў СЭЗ разьлічваюць на прыцягненьне інвэстыцый, у тым ліку й на мадэрнізацыю згаданых прадпрыемстваў.

Гэта тым больш важна, што сёлета за першае паўгодзьдзе аб’ём інвэстыцый у эканоміку рэгіёну склаў 33,8 мільёна, зь іх прамыя — усяго 21,8 мільёна.

Паводле ж пляну, сёлета цягам году Гомельшчына хоча мець інвэстыцый у памеры 150 мільёнаў даляраў ЗША.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG