Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёўскія прадпрымальнікі вырашылі аб’яднацца ў Таварыства


Грамадзкі рэдактар тыдня - Ганна Ільіна
Грамадзкі рэдактар тыдня - Ганна Ільіна

Прадпрымальнікі магілёўскага міні-рынку па вуліцы 30 год Перамогі рыхтуюць дакумэнты для стварэньня і рэгістрацыі свайго Таварыства. Стаць уладальнікамі і кіраўнікамі фірмы ім перашкаджае адсутнасьць тэхпашпартаў.


34 з 65 гандляроў гатовыя ісьці на рэгістрацыю ўласнага прадпрыемства, бо трываць неапраўданы зьдзек з боку сёньняшняй адміністрацыі рынку лічаць больш немагчымым.

У верасьні 2005 году па іхняй дамове з унітарным камунальным рамонтна-гандлёвым прадпрыемствам “Цэнтррэмгандльсэрвіс” пачалася адбудова гандлёвага аб’екту. Бізнэсоўцы выплочвалі падрадчыку адпаведныя грошы. Будаўнікі, аднак, не сьпяшаліся ўводзіць аб’ект у строй, хоць мусілі зрабіць гэта да 31 снежня 2006 году. Тэрміны здачы штораз пераносіліся, сумы аплаты – узрасталі: падрадчык налічваў бізнэсоўцам пазыкі, павялічваў суму будоўлі аб’ектаў, прымушаў рабіць частку працы за свой кошт і сваімі сіламі.




Прадпрымальніца Алена, як і некаторыя іншыя яе калегі, за гэтыя чатыры гады не аднойчы зьвярталася са скаргамі на падрадчыка ў суд:

– У мяне дзьве вялікія тэчкі перапіскі з уладамі, судовых рашэньняў. У нашай дамове напісаныя адны ўмовы разьвіцьця, а на справе выходзіць па-іншаму. У мяне ёсьць судовыя рашэньні, дзе падрадчык прызнаны вінаватым у парушэньнях дамовы. Прыходзілі лісты, дзе было напісана, што вінаватыя панесьлі адпаведныя пакараньні. Аднак фактычна гэта ні ў чым не праяўлялася: ад нас па сёньня патрабуюць неверагодныя дадатковыя выплаты, аб’ект быў нарэшце ўведзены ў строй толькі некалькі тыдняў таму. Нам, аднак, адмаўляюцца выдаваць тэхпашпарты гандлёвых аб’ектаў нібы з-за пазыкаў “Цэнтаррэмгандльсэрвісу”. Зараз я чакаю позвы ў суд, бо падалі адпаведную заяву наконт тэхпашпарту. Мы хочам спыніць гэтую залежнасьць: зьбіраемся пасьля пачаць працэс рэгістрацыі Таварыства прадпрымальнікаў. Маем ужо 34 чалавекі ахвотных.


Адміністрацыя рынку называе прычынай адмовы выдачы пашпартаў аб’ектаў – пазыкі бізнэсоўцаў падрадчыку.

Прадпрымальнікі за чатыры гады змаганьня зь ім зьвярталіся ў шэраг інстанцый: КГК, Генэральную пракуратуру, суды, запісваліся на прыём да кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта. Аднак пытаньні вырашаліся толькі часткова і толькі на паперы…

Сяргей Фамін

Юрыст-консульт Свабоднага прафсаюзу Беларускага Сяргей Фамін лічыць, што трэба вырашаць сытуацыю праз суд:

– Прадпрымальнікам неабходна адштурхоўвацца ад дамовы з падрадчыкам, шукаць парушэньні, менавіта на канкрэтных парушэньнях акцэнтаваць ўвагу суду. Калі падрадчык прызнаны часткова вінаватым, трэба канкрэтна патрабаваць ня толькі прызнаньня гэтай віны, але і адпаведнай кампэнсацыі. Такім чынам спрабаваць давесьці справу да той кропкі, калі падрадчык мог быць пакараны фінансава. У дамове павінна быць прапісана адказнасць бакоў, у тым ліку і падрадчыка, як у гэтай сытуацыі за парушэньне часавай часткі будаўніцтва аб’екту.

Грамадзкі рэдактар гэтага тыдня – магіляўчанка Ганна Ільіна. Яна выдавец няшматнакладнай газэты “Магілёўскі час”, мае вопыт працы на радыё, тэлебачанні, навучаецца ў віленскім ЭГУ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG