Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“БелКА-2” паляціць у космас праз паўгода


Беларусь паспрабуе ўвайсьці ў лік касьмічных дзяржаваў з другога разу.

Расея плянуе ў пачатку 2010 года ажыцьцявіць запуск беларускага касьмічнага апарату. Аб гэтым заявіў кіраўнік Раскосмасу Анатоль Пярмінаў, паведамляе БелаПАН.

"Мы ствараем сумесную арбітальную групоўку для метэаралягічных мэтаў і мэтаў дыстанцыйнага зандаваньня Зямлі. Запуск беларускага касьмічнага апарата, па ўсёй верагоднасьці, адбудзецца ў пачатку 2010 года", — сказаў Пярмінаў.

Паводле слоў кіраўніка Раскосмасу, "гэта будзе менавіта сумесная расейска-беларуская арбітальная групоўка, і разгорнутая пад яе наземная апаратура спажыўцоў будзе працаваць як на Беларусь, так і на Расею".

У Беларусі вядзецца зборка другога нацыянальнага спадарожніка "БелКА-2". Запуск першага спадарожніка, які прайшоў 27 ліпеня 2006 года на касмадроме "Байканур", быў няўдалым. Ракета-носьбіт "Днепр", якая павінна была вывесьці на касьмічную арбіту 17 спадарожнікаў, у тым ліку першы беларускі касьмічны апарат "БелКА", разьбілася ў 186 кілямэтрах ад месца запуску.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG