Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Гарадоччыне — яшчэ адзін галадоўнік


Леанід Аўтухоў
Леанід Аўтухоў

Леанід Аўтухоў, старшыня Гарадоцкай раённай філіі Партыі БНФ, вырашыў падтрымаць ініцыятыву Аляксандра Жыткевіча, які сёньня ранкам распачаў галадоўку па месцы жыхарства, у вёсцы Быкі.

Ад 15:30 у кватэры нумар 2 дому нумар 4 па вуліцы Савецкай у Гарадку галадуюць ужо два беспрацоўныя актывісты. На гаўбцы яны вывесілі бел-чырвона-белы сьцяг і плякат “Галадоўка”.

Леанід Аўтухоў вырашыў спавясьціць пра акцыю ўсіх суседзяў, у тым ліку старшыню тутэйшага Бычышынскага сельсавету, які жыве паверхам вышэй.

Праблемы, да якіх спрабуюць прыцягнуць увагу актывісты з Гарадоччыны, у абодвух падобныя. Аляксандар Жыткевіч на працягу трох тыдняў беспасьпяхова спрабуе ўладкавацца хоць на якую працу, але яму адмаўляюць нават у тых гаспадарках раёну, дзе ёсьць вакансіі па самых нізкааплатных спэцыяльнасьцях — даяра, пастуха, жывёлавода. Цяпер хлопец застаўся практычна бяз сродкаў да існаваньня: ён сірата, выхоўваўся ў інтэрнаце і ня мае аніякае матэрыяльнае падтрымкі збоку.

Тое, што яго не бяруць на працу, спадар Жыткевіч тлумачыць нежаданьнем кіраўнікоў гаспадарак мець у штаце “бээнэфаўца”. Рэпутацыю апазыцыянэра ён займеў, удзельнічаючы ў якасьці назіральніка ў апошняй выбарчай кампаніі — падтрымліваў кандыдата ў дэпутаты парлямэнту Леаніда Аўтухова, а неўзабаве і сам падаў заяву на ўступленьне ў партыю БНФ.

Кіраўнік раённай партыйнай суполкі спадар Аўтухоў лічыць, што ў гэтай сытуацыі ён абавязаны падтрымаць маладога актывіста.

Аўтухоў таксама застаецца беспрацоўным з 2008 году. Зь ім не працягнулі кантракт, калі ён працаваў апэратарам кацельні, і аднавіцца на працы яму не ўдалося нават праз суд.
У Цэнтры занятасьці спраўджваюць, што вакансія ёсьць, але за 15-20 хвілін, якія ў межах невялікага райцэнтру трацяцца на дарогу, яна аказваецца ўжо занятая.
Спадар Аўтухоў лічыць, што яго звольнілі з парушэньнем працоўнага заканадаўства, а цяпер сьвядома пазбаўляюць магчымасьці працаўладкавацца. Ён атрымаў ужо сем адмоваў ад розных арганізацый, куды яго накіроўваў гарадоцкі Цэнтар занятасьці насельніцтва. Паводле словаў гарадоцкага актывіста, кожнага разу падзеі адбываюцца па адным і тым жа сцэнары: у Цэнтры занятасьці спраўджваюць, што вакансія ёсьць, але за 15-20 хвілін, якія ў межах невялікага райцэнтру трацяцца на дарогу, яна аказваецца ўжо занятая.

Перад тым як далучыцца да галадоўкі, Леанід Аўтухоў напісаў у кнізе скаргаў і прапаноў Гарадоцкага райвыканкаму, што вінаваціць прадстаўнікоў уладаў і кіраўнікоў арганізацый ды ўстаноў у змоўніцтве і лічыць пазбаўленьне права на працу непасрэдным перасьледам апазыцыянэраў за палітычныя погляды. Бо, паводле ягоных зьвестак, у Гарадоцкім раёне ёсьць каля 75 вольных вакансій, але апазыцыйных актывістаў на працу не бяруць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG