Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уладзімер Кацора спыніў сухую галадоўку


Уладзімер Кацора, 29 чэрвеня
Уладзімер Кацора, 29 чэрвеня
Сёньня ў Гомелі на шостыя суткі каардынатар руху “За свабоду” Ўладзімер Кацора спыніў сухую галадоўку.

Уладзімер Кацора: “Сёньня мае сябры даведаліся, што разгляд нашай скаргі ў абласным судзе прызначаны на 22 ліпеня. Па ўсіх паказьніках і паводле вопыту іншых проста немагчыма яшчэ дваццаць два дні трымаць сухую галадоўку, — патлумачыў палітык, — Тое, што суд прызначаны так позна, сьведчыць пра тое, што ўлады ў варунках абвешчанай так званай эўрапеізацыі не ідуць на нейкія саступкі. І, канечне, ня мае сэнсу працягваць, тым больш сухую галадоўку”.


Уладзімер пачуваў сябе сёньня кепска — у яго паднялася тэмпэратура, запаволілася маўленьне. Паплечнікі, якія галадавалі з Кацорам на знак салідарнасьці, параілі яму спыніць акцыю пратэсту.

Прэсавая канфэрэнцыя галадоўнікаў. Зьлева направа — Юрась Захаранка, Васіль Палякоў, Уладзімер Сякерка.
Пра гэта паведаміў на прэсавай канфэрэнцыі сябра рады АДС, старшыня абласной арганізацыі АГП Васіль Палякоў. Ён акцэнтаваў увагу на тым, што “мясцовыя ўлады чарговы раз падкрэсьлілі — яны не гатовыя да супрацоўніцтва ні па эканамічных, ні па палітычных праблемах, якія паўсталі перад вобласьцю й рэспублікай у цэлым. Замест таго каб шукаць зьніклага генэрала Захаранку, яны перасьледавалі тых людзей, якія бралі ўдзел у акцыі памяці”.

“Зараз мы спыняем галадоўку, — абвясьціў спадар Палякоў. — 22 ліпеня нам не цікавы разгляд адміністрацыйнай справы. Улада ўжо паказала сваю сутнасьць — яна ня здольная мяняцца. Улада толькі запалохвае актывістаў і зафарбоўвае надпісы “Галадоўка”.

Брама дому, дзе трымалі галадоўку актывісты зь неаднакроць зафарбаванымі камунальнікамі й міліцыянтамі надпісамі «Галадоўка», «Здесь голодают».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG