Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомелі абрабаваны офіс незалежнага прафсаюзу


Зламысьнікі скралі стол і крэсла, а заадно прыхапілі каля 700 блянкаў ведамасьцяў на сплату прафсаюзных складак.

Зьдзівіліся нават выкліканыя міліцыянты: дагэтуль на пустыя блянкі ніхто ня квапіўся.

“Крадзёж мы разглядаем, — сказаў рэгіянальны прадстаўнік незалежнага прафсаюзу РЭП Віктар Казлоў, — у адным рэчышчы з адмовай гарвыканкаму зарэгістраваць гарадзкую суполку нашага прафсаюзу. Хутчэй за ўсё, шукалі нашыя дакумэнты ці сьпісы новых чальцоў, ня ведаючы, што прафсаюзныя дакумэнты знаходзяцца ў цэнтральным офісе ў Менску”.

Рэгіянальнае прадстаўніцтва прафсаюзу РЭП арандуе невялікі пакой у былым будынку адміністрацыі ВА “Крышталь”, дзе круглыя суткі дзяжураць вахцёры. Не пашкоджаны быў вонкава й замок у дзьвярах прафсаюзнага офісу.

Пра інцыдэнт кіраўнік рэспубліканскага прафсаюзу РЭП праінфармаваў Міжнародную арганізацыю працы ды іншыя роднасныя прафсаюзы за мяжой.

Раней невядомыя забіраліся ў прыватную кватэру прадстаўніка незалежнага прафсаюзу РЭП у рэгіёне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG