Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мядзьведзеў заступіўся за Кудрына


Дзьмітрый Мядзьведзеў
Дзьмітрый Мядзьведзеў

Прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў назваў недапушчальнымі з пункту гледжаньня дыпляматычнай этыкі выказваньні на адрас прадстаўнікоў расейскага кіраўніцтва, якія дазволіў сабе кіраўнік адной з краінаў — бліжэйшых партнэраў Расеі.


Паводле "РИА Новости", кіраўнік Расеі на нарадзе па эканамічных пытаньнях заявіў:

“Мы актыўна па-партнэрску працуем з нашымі бліжэйшымі суседзямі, дапамагаем ім у пераадоленьні крызысных зьяў, у тым ліку фінансамі, і немалымі фінансамі. Іншы раз гэта суправаджаецца неабходнасьцю камэнтаваць эканамічную сытуацыю ў гэтых краінах”.

Ён падкрэсьліў, што ў Расеі “ніколі не дазвалялі і ня будуць дазваляць сабе асабістых характарыстык адносна кіраўнікоў іншых краін. Хаця мы маглі б сказаць што-небудь адносна эфэктыўнасьці эканамічных захадаў, якія імі робяцца, чаму яны зьвяртаюцца да нас па дапамогу, падтрымку.

Лічу, што з пункту гледжаньня дыпляматычнай этыкі гэта непрымальна, і разьлічваю, што такую ж пазыцыю зоймуць і нашы бліжэйшыя партнэры”.

А.Лукашэнка ў пятніцу нэрвова адрэагаваў на выказваньні Аляксея Кудрына, які заявіў, што Беларусь наблізілася да мяжы неплатаздольнасьці, ды зьвязаў выдзяленьне Менску апошняй траншы расейскага крэдыту памерам у 500 мільёнаў даляраў з антыкрызіснымі дзеяньнямі беларускага ўраду. Лукашэнка заявіў, што Кудрын “цалкам кансалідаваўся з нашымі адмарозкамі, якія тут на заходнія грошы вякаюць і пачынаюць вучыць працаваць” Ён загадаў беларускаму ўраду “ня кланяцца перад Расеяй і шукаць шчасьця ў іншай частцы плянэты”.

***
А.Суздальцаў: “Кантакты паміж Менскам і Масквой будуць зьведзены да чыста фармальных стасункаў”

***
В.Вячорка: ”Наўрад ці можна супастаўляць узровень палітычнай культуры Крамля ці Лукашэнкі”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG