Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арамнава аштрафавалі на 150 базавых велічыняў


Андрэй Арамнаў
Андрэй Арамнаў

Беларускі міжгарнізонны ваенны суд 29 траўня вынес прысуд у справе алімпійскага чэмпіёна цяжкаатлета Андрэя Арамнава.

Ён абвінавачваўся ва ўчыненьні злачынства, прадугледжанага 2-й часткай артыкулу 317-1 Крымінальнага кодэксу (кіраваньне транспартным сродкам асобай, якая знаходзіцца ў стане алькагольнага ап’яненьня, перадача кіраваньня транспартным сродкам такой асобе або адмова ад праходжаньня праверкі (агляду)).

Як паведамілі БелаПАН у Вярхоўным судзе Беларусі, спартовец аштрафаваны на 150 базавых велічыняў (5 мільёнаў 250 тысяч рублёў). Рашэньне суду пакуль не ўступіла ў законную сілу й можа быць абскарджанае.

Крымінальная справа ў дачыненьні Арамнава была ўсчатая ў сакавіку й расьсьледавалася Барысаўскай міжгарнізоннай ваеннай пракуратурай.

Спартовец двойчы цягам трох месяцаў затрымліваўся супрацоўнікамі ДАІ ў Барысаве за кіраваньне аўтамабілем у нецьвярозым стане: у сьнежні 2008 году й лютым 2009-га, калі ўжо быў пазбаўлены правоў кіраваньня транспартам.

13 сакавіка па выніках пашыранага пасяджэньня прэзыдыюму Беларускага цяжкаатлетычнага саюзу Андрэй Арамнаў быў дыскваліфікаваны на два гады ўмоўна й пазбаўлены прэзыдэнцкай стыпэндыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG