У адказе з выканкаму напісана, што ён ня можа даць згоду на правядзеньне масавага мерапрыемства. Тое, што на сустрэчу ў Масты меліся прыехаць супрацоўнікі “Нашай Нівы”, у афіцыйнай паперы ня ўзгадваецца.
Пра гэта паведаміў рэгіянальны каардынатар руху “За свабоду” з Мастоў Алесь Зарэмбюк. Ён падкрэсьліў, што “Наша Ніва” — зарэгістраванае выданьне, прадаецца ў шапіках, і хацелася, каб сустрэча адбылася не ў прыватным доме, а афіцыйна, каб яе маглі наведаць усе ахвотныя.