Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні ўспаміналі пісьменьніка Аляксея Карпюка


Дачка пісьменьніка Валянціна Карпюк
Дачка пісьменьніка Валянціна Карпюк

У Таварыстве беларускай школы адбылася вечарына, прысьвечаная гарадзенскаму празаіку Аляксею Карпюку (1920-1992). Яе вёў гісторык Андрэй Вашкевіч.


Быў паказаны фільм, у якім запісаны ўспаміны ўдавы Іны Карпюк. У ім прагучала “Жаласная песьня”, прысьвечаная пісьменьніку, яе напісаў Яўген Петрашэвіч, які прысутнічаў на сустрэчы. Пра бацьку сказала слова дачка Валянціна Карпюк. Затым гучалі ўспаміны паэткі Дануты Бічэль, прафэсара Аляксея Пяткевіча і іншых гарадзенцаў, якія добра ведалі Аляксея Карпюка.

Прысутным быў прадстаўлены таксама том твораў пісьменьніка “Разьвітаньне з ілюзыямі”, які выпусьціў Рух “За свабоду” у сэрыі “Гарадзенская бібліятэка”.

Яшчэ на гэтую тэму

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG