Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вянок памяці: Іна Карпюк


Іна Карпюк з Уладзімерам Арловым
Іна Карпюк з Уладзімерам Арловым

У Горадні пасьля цяжкай хваробы памерла Іна Карпюк — удава пісьменьніка Аляксея Карпюка.

Пахавалі яе побач зь ім на гарадзкіх могілках на праспэкце Касманаўтаў. Іне Карпюк было 79 гадоў.

Сёлета яна ўдзельнічала ў адной зь перадач Радыё Свабода, успамінала пра мужа, расказвала, як разьбірае ягоныя архівы. Зь яе дапамогай падрыхтаваны да друку том твораў А.Карпюка “Разьвітаньне з ілюзіямі”. Ён выйдзе ў “Гарадзенскай бібліятэцы”, якую пачаў выдаваць рух “За свабоду”.

Іна Карпюк — кандыдат пэдагагічных навук, трыццаць гадоў выкладала ў Гарадзенскім унівэрсытэце імя Янкі Купалы. Яна дачка Анатоля Альшэўскага — вядомага заходнебеларускага дзеяча, які працаваў у падпольлі КПЗБ, а ў 33 гады стаў ахвярай сталінскіх рэпрэсій. Было гэта ў СССР у 1937 годзе. Іна Карпюк расказвала, як езьдзіла ў Маскву і адшукала ў архівах бацькаву справу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG