Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заяўнікі “Чарнобыльскага шляху” атрымалі новы дазвол


Заяўнікам “Чарнобыльскага шляху” чыноўнікі Менгарвыканкаму далі новы дазвол на правядзеньне акцыі 26 красавіка.

Сябра аргкамітэту намесьнік старшыні партыі БНФ Вінцук Вячорка паведаміў “Свабодзе”, што гэтым разам гарадзкія ўлады запэўнілі арганізатараў шэсьця, што ўлічылі ранейшыя заўвагі наконт непрыдатнасьці вуліцы Сурганава.

Заяўнікі “Чарнобыльскага шляху” прасілі даць дазвол прайсьці ад Акадэміі Навук да плошчы Якуба Коласа, а адтуль вуліцай Веры Харужай да Чарнобыльскай капліцы што на вуліцы Карастаянавай.

Ім сьпярша дазволілі іншы маршрут да капліцы — ад Акадэміі навук вуліцай Сурганава праз плошчу Бангалор.

Тады арганізатары падалі пісьмовую заяву пра тое, што на вуліцы Сурганава ідзе рэканструкцыя і яна непрыдатная для руху калёны.

Сёньня ім далі дазвол на новы маршрут — ад Акадэміі навук праз падземны пераход на вуліцу Багдана Хмяльніцкага, адтуль на вузкую частку вуліцы Сурганава (уздоўж інтэрнатаў БНТУ і будоўлі), а потым праз вуліцу Куйбышава на Сурганава і адтуль да Чарнобыльскай капліцы.

Сябры аргкамітэту абмяркуюць прапанаваны маршрут на заўтрашнім паседжаньні.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG