Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве праходзіць зьезд новай партыі


Уладзімер Навасяд
Уладзімер Навасяд

У Магілёве пачаўся ўстаноўчы зьезд Партыі свабоды і прагрэсу. На яго прыехалі 73 дэлегаты з усіх рэгіёнаў Беларусі.


Акрамя таго ў якасьці гасьцей удзельнічаюць 15 чалавек, сярод якіх лідэр Руху “За Свабоду” Аляксандар Мілінкевіч, лідэр “Эўрапейскай кааліцыі” Мікола Статкевіч, а таксама два прадстаўнікі Швэдзкай лібэральнай парты.

Цягам сёньняшняга дня дэлегаты павінны прыняць праграму, статут партыі, а таксама рашэньне пра дзяржаўную рэгістрацыю.

Нагадаем, што некалькі гадзін таму ў райцэнтры Бялынічы, што на Магілёўшчыне, міліцыянтамі быў спынены аўтобус, якім на ўстаноўчы сход Партыі свабоды і прагрэсу ехалі замежныя госьці і старшыня аргкамітэту партыі Ўладзімер Навасяд. Пасьля 20 хвілінаў затрыманьня аўтобусу дазволілі адправіцца ў рэйс.

Гэта ўжо чацьвёртая спроба рэгістрацыі Партыі свабоды і прагрэсу. Тры папярэднія былі няўдалыя. Партыя праводзіла ўстаноўчыя зьезды 22 лістапада 2003 году, 29 траўня 2004 году і 29 траўня 2005 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG