Дагэтуль ініцыятары стварэньня новай партыі ўжо тройчы, пачынаючы з лістапада 2003 году, праводзілі ўстаноўчыя сходы. Аднак кожны раз Міністэрства юстыцыі, якое афіцыйна рэгіструе палітычныя партыі і грамадзкія арганізацыі, не давала на гэта згоду.
Цяпер у Беларусі афіцыйна зарэгістраваныя 15 палітычных партыяў. У Міністэрстве юстыцыі ўжо знаходзяцца дакумэнты на рэгістрацыю Беларускай хрысьціянска-дэмакратычнай партыі. Свае ўстаноўчыя сходы рыхтуюць таксама Беларуская партыя працоўных (кіраўнік аргкамітэту Аляксандар Бухвостаў) і партыя “Свабода” Сяргея Скрабца.