Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мілінкевіч, Статкевіч і Навасяд сустрэліся зь віцяблянамі


Аляксандар Мілінкевіч на сустрэчы зь віцяблянамі
Аляксандар Мілінкевіч на сустрэчы зь віцяблянамі

Сустрэча, якую гарадзкія шлады не дазволілі праводзіць у кінатэатры “Брыгантына”, прайшла ў адным з офісаў мясцовых дэмакратычных сіл


На сустрэчу зь вядомымі палітыкамі былі запрошаны ня толькі мясцовыя дэмакратычныя актывісты. Запрашэньні да размовы з гасьцямі атрымалі некалькі соцень жыхароў гораду — пераважна з тых выбарчых акругаў, дзе падчас парлямэнцкіх выбараў балятаваліся прыхільнікі руху “За Свабоду!” Аляксаей Гаўруцікаў, Тацяна Севярынец і Ігар Каныгін. Удзел у сустрэчы ўзяў і былы палітвязень Сяргей Парсюкевіч.

Прысутныя, якіх сабралася каля 60-ці чалавек, распытвалі Аляксандра Мілінкевіча і каардынатараў “Эўрапейскай кааліцыі” Ўладзімера Навасяда і Міколу Статкевіча пра пэрспэктывы разьвіцьця эканамічнай і палітычнай сытуацыі ў краіне. Людзей таксама цікавіў погляд палітыкаў на стасункі з Эўропай і Расеяй, магчымыя шляхі адоленьня наступстваў эканамічнага крызісу, а таксама магчымасьці паўплываць на лёс краіны падчас наступнай прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі.

Сустрэча з палітыкамі распачалася а 18-й вечара, і дыскусіі ды абмеркаваньні працягваліся больш за 2 гадзіны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG