Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За тое, што пахрысьціла дзіця, разьбіралі на партсходзе


Статуя гарадзенскага Катэдральнага касьцёлу
Статуя гарадзенскага Катэдральнага касьцёлу

У цэнтры Горадні набажэнствы на Вялікдзень праходзілі ў трох касьцёлах, у самым вялікім зь іх – Катэдральным – адбылася таксама імша на беларускай мове. Наш карэспандэнт распытаў вернікаў, якія прыйшлі сёньня наведаць гэты храм.

Карэспандэнт: “Я бачу, вы прыйшлі ў касьцёл сям’ёю, у вас двое дзяцей, вы адзначаеце Вялікдзень?”

Спадар: “Адзначаем, так. У нас вялікая сям’я, чатыры чалавекі, вырашылі наведаць касьцёл, а потым зьбярэмся за сталом. У нас усё будзе: яйкі сьвянцілі і хлеб сьвяты таксама будзе”.

Яго жонка: “Яйкамі біцца будуць дзеці. У мяне муж каталік, а я праваслаўная. Мы паедзем яшчэ ў царкву, але вянчаліся мы ў касьцёле”.

Карэспандэнт: “Скажыце, як вы ў сям’і адзначаеце Вялікдзень, як даўно, ці гэта традыцыя ў вас?”

Сталая спадарыня: “Мне вельмі цяжка казаць, таму што нядаўна пачалі адзначаць. Мы жылі ў савецкі час, усё гэта было забаронена, і мы займалі кіраўнічыя пасады, таму ўсё гэта было вельмі складана. Адразу дакладалі, калі нехта наведваў храм. Памятаю, у нас быў выпадак, калі простая працаўніца пахрысьціла дзіця, і на адкрытым партыйным сходзе сабралі ўвесь калектыў і пачалі абмяркоўваць, гаварыць пра гэта. Мы не прызвычаіліся, як цяпер вось многія з маленства далучаны. Гэта вельмі радуе, калі малыя дзеці прыходзяць у касьцёл, малітвы ведаюць, а мы неяк прайшлі ад гэтага наводдаль”.

З бабуляй на Вялікдзень на імшу на беларускай мове

Карэспандэнт: “Я бачу, спыніўся бус, зь яго выйшла бабулька з кіёчкам, яе падтрымлівае жанчына. Усходы ў касьцёле высокія, і бабульцы цяжка ўздымацца, яна за парэнчы трымаецца. Скажыце, колькі вам гадоў?”

Бабуля: “Мне восемдзесят восем, восемдзесят дзявяты. Апошні раз мы былі ў касьцёле тыдзень назад, на Вербніцу”.

Карэспандэнт: “Дык вы стараецеся кожную нядзелю бываць у касьцёле?”

Бабуля: “Ды як магу, цяжка, вось дух займае”.

Спадарыня: “Цяжка ёй, ногі ня ходзяць ужо, таму возім бабку на ўсе вялікія сьвяты, да споведзі раз на месяц таксама прывозім яе. А самі стараемся, ды не стараемся нават, а прыяжджаем абавязкова кожную нядзелю”.





Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG