Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каталікі і пратэстанты сьвяткуюць Вялікдзень


З нагоды сьвята зь лістом да вернікаў зьвярнуўся мітрапаліт Менска-Магілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

“Вельмі часта дзьверы нашых душаў заваленыя камянямі нашых грахоў. Ніхто іншы, акрамя нас, ня зможа ўпусьціць Хрыста, каб у сьвятой споведзі Ён зьдзейсьніў цуд уваскрашэньня з грахоў і залежнасьцяў”, – гаворыцца ў пастырскім лісьце мітрапаліта Кандрусевіча.

“Па праўдзе кажучы, часам чалавек не адчувае, што жыве ў грахоўнай залежнасьці. А бывае й так, што, усьведамляючы гэта, проста не жадае выходзіць зь яе, падобна да таго, як часам хворы адмаўляецца лячыцца і прымаць лекі. Парадокс: чалавек лічыць за лепшае заставацца хворым, абы не лячыцца. У такім выпадку хвароба становіцца хранічнай, і ў душы чалавека ўзьнікае цяжкая паталёгія, а менавіта – зьнікненьне адчуваньня граху”, – адзначае мітрапаліт. Паводле арцыбіскупа, у гэтым і ляжыць “найбольшая праблема сучаснага сэкулярызаванага сьвету”.

“Мы здольныя весьці вялікія змаганьні дзеля новых дасягненьняў у навуцы і тэхніцы, у культуры і спорце, мы прыкладаем вялізныя намаганьні дзеля спазнаньня таямніцаў жыцьця, матэрыі, космасу. (...) Але пры гэтым духоўныя справы ўсё часьцей занядбоўваюцца, і людзі ўдзяляюць ім усё менш увагі”, – піша ў пасланьні Тадэвуш Кандрусевіч.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG