Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракуратура Савецкага раёна Менску адмовілася распачынаць крымінальную справу па факце зьбіцьця міліцыянтамі ўдзельнікаў шэсьця на Дзень закаханыхі.

Актывісты незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Вадзім Ханяўка, Павал Кур’яновіч, Мікола Дземідзенка і лідэр арганізацыі Зьміцер Дашкевіч атрымалі адмоўны адказ з пракуратуры Савецкага раёну Менску на просьбу прыцягнуць да крымінальнай адказнасьці міліцыянтаў.

14 лютага, у дзень сьвятога Валянціна, маладафронтаўцы сабраліся на плошчы Якуба Коласа, каб павіншаваць мінакоў з Днём любові. Спэцназаўцы абкружылі юнакоў і дзяўчат і, жорстка зьбіваючы іх, выціснулі з плошчы.

Міколу Дземідзенку, Вадзіма Ханяўку і Паўла Кур’яновіча павалілі на зямлю і зьбівалі нагамі і дубінкамі. Зьмітра Дашкевіча білі па галаве і нырках. Дасталося й дзяўчатам. Алену Макарэвіч двое спэцназаўцаў білі далонямі па твары.

Хлопцы зьнялі пабоі і зьвярнуліся ў пракуратуру са скаргай на дзеяньні міліцыянтаў.

Згодна з адказам пракуратуры, міліцыянты ня могуць быць прыцягнутыя да адказнасьці з-за “адсутнасьці грамадзкага небясьпечнага дзеяньня”.

Хлопцы будуць абскарджваць пастанову раённай пракуратуры ў вышэйшых інстанцыях.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG