Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Начная чытанка-2”  — 18 сакавіка ў Горадні


Летась у эфіры Радыё Свабода скончылася другая частка праекту “Начная чытанка” — цягам 2007-2008 гадоў на радыёхвалях прагучалі яшчэ 50 аўтараў і перакладчыкаў. Як і ў першай частцы “Начной чытанкі”, гучала паэзія і проза, ўласныя творы і пераклады ад літаратараў розных пакаленьняў. Сярод іх, напрыклад, Славамір Адамовіч. Уладзімер Арлоў, Наталка Бабіна, Генадзь Бураўкін, Пятро Васючэнка, Галіна Дубянецкая, Павал Касьцюкевіч, Алег Мінкін, Людміла Рублеўская, Тацяна Сапач, Васіль Сёмуха, Сяргей Законьнікаў.

Цяпер творы гэтай паўсотні літаратараў разам зь іх біяграфіямі і фатаздымкамі выйшлі на мультымэдыйным дыску. Прэзэнтацыя кружэлкі з удзелам аўтараў адбудзецца ў Горадні 18 сакавіка а 18:30 у памяшканьні Таварыства беларускай школы (вуліца Будзёнага 48а, пакой 44). Уваход вольны. Колькасьць месцаў абмежаваная. Таксама будуць разыгрывацца прызы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG