Чыноўнік падазраецца ў тым, што ў 2006—2007 гадах прымаў матэрыяльныя каштоўнасьці ад кіраўніка адной з мазырскіх фірмаў за тое, што лабіраваў інтарэсы гэтай камэрцыйнай структуры, паведамілі БелаПАН у прэсавай групе ўправы КДБ па Гомельскай вобласьці.
Цяпер гаворка ідзе пра суму ў 17 мільёнаў 890 тысяч беларускіх рублёў.
Першага намесьніка старшыні Мазырскага раённага выканаўчага камітэта затрымалі.