Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка пагражае адабраць жытло


“Калі бізнэсоўцы на працягу першага кварталу не рэалізуюць ужо пабудаванага жыльля, мы яго адбярэм і прадамо тым, хто ў ім мае патрэбу”, – з такой заяваю выступіў Аляксандар Лукашэнка, наведваючы сёньня Менскі маторны завод.

“Я бачу, што пабудаваныя дамы не здаюцца ў эксплюатацыю, – заўважыў А.Лукашэнка. – Што адбываецца? Насельніцтва чакае танных крэдытаў, каб купіць гэтае жытло, пажадана пад 5 – 7%. Бізнэсоўцы ж прытаіліся, думаюць, што дзяржава цяпер укіне пэўную колькасьць грошай, і яны зноў па 2 – 3 тысячы даляраў за квадратны мэтар будуць прадаваць. Гэтага ня будзе”.

А.Лукашэнка паставіў задачу да канца першага кварталу рэалізаваць усё пабудаванае жытло па цане, блізкай да сабекошту.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсьліў, што галоўная задача сёньня – забясьпечыць жытлом малазабясьпечаных грамадзянаў. “Мы будзем падтрымліваць тых, што мае патрэбу ў паляпшэньні жытла, і прымусім бізнэс прадаць пабудаванае ўжо жытло”, – сказаў Лукашэнка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG