Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да Лябедзькі прыйдуць з вопісам і канфіскацыяй


Анатоль Лябедзька
Анатоль Лябедзька
У лідэра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі маюць намер апісаць маёмасьць.

Як паведаміў БелаПАН спадар Лябедзька, увечары 28 студзеня ён знайшоў у дзьвярах сваёй кватэры паперку з паметкай “тэрмінова” і надпісам ад рукі “Лябедзьку А. У.”. У ёй старшы судовы выканаўца С. Н. Яўхіменка інфармуе начальніка Цэнтральнага РУУС Менску: “Суд Цэнтральнага раёну Менску паведамляе Вам, што 02.02.2009 году адбудзецца вопіс і канфіскацыя маёмасьці, што належыць Лябедзьку А. У.”. У сувязі з гэтым старшы судовы выканаўца просіць “забясьпечыць яўку супрацоўніка міліцыі для падтрыманьня грамадзкага парадку пры вопісе і канфіскацыі маёмасьці”.

“Я так разумею, што гэта копія, прызначаная мне для паведамленьня. Зь яе, дарэчы, зусім не зразумела, па якой справе мне пагражаюць такія санкцыі. Па гэтай паперцы можна меркаваць хіба што аб прававой культуры беларускай судаводзтва. Дакладней, аб яе поўнай адсутнасьці. Я ўжо не кажу пра тое, што не атрымліваў ніякіх пэрсанальных паведамленьняў, якія тычацца нейкіх абавязацельстваў перад судом”, — сказаў палітык.

Анатоль Лябедзька мяркуе, што падставай для такога паведамленьня зьяўляецца штраф, накладзены судом Савецкага раёна Мінска на арганізатараў Эўрапейскага маршу, у ліку якіх быў і палітык. Марш адбыўся 14 кастрычніка 2007 году. Суд Савецкага раёну 23 красавіка 2008 году абавязаў заяўнікаў Эўрапейскага маршу выплаціць 2,1 мільёна рублёў на карысьць УП “Гаррамаўтадар Менгарвыканкаму”.

“Гэта адзіны прысуд, згодна зь якім я быў прыгавораны да штрафу. Штраф мы аплацілі поўнасьцю. У сувязі з гэтым зусім не зразумела, за што ў мяне маюць намер апісаць маёмасьць”, — зазначыў Анатоль Лябедзька.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG